Хутар
Засценак — даўняя назва паселішчаў, якія з’явіліся ў Беларусі ў канцы 16 ст ў выніку рэформы тагачаснай нашай каралевы Боны італьянскага паходжання. Каралеўскія землі часткова былі раздадзеныя вольным прадпрымальным сялянам, так сказаць, першым беларускім фермарам. У старабеларускай мове і нават у сучасных беларускіх дыялектах захаду і паўночнага захаду краіны слова “сцяна” азначала мяжу, а “за сцяной” — значыць за мяжой каралеўскіх земляў. Так і з’явілася назва “Засценак”. Звычайна засценкі складаліся з 4-7 двароў. Скрыпень — балотная птушачка, якая і да гэтуль жыве на нашых балотах. Цяпер старое слова Засценак замяніла слова хутар, якое прыйшло ў 19 ст.
Хутар Засценак Скрыплеў сёння — гэта два гектара зямлі на правым беразе ракі Заходняя Бярэзіна, ў 90 км ад сталіцы нашай краіны. Праз 1,5 гадзіны вы апынецеся ў ціхім куце ацалелай прыроды і ў атмасферы хутарскога жыцця.
Хутар знаходзіцца ў працэсе рэканструкцыі. Старыя будынкі, канца 19 — пач 20 ст мы не разбураем, а спрабуем закансерваваць і захаваць.
Наш хутар — гэта практычная спроба захавання і аднаўлення народных і гістарычных традыцый Беларусі , папулярызацыя актыўнага адпачынку і культурнага стаўлення да прыроды.
Хутар Засценак Скрыплеў мае юрыдычны статус аграсядзібы. Мы працуем круглы год.
Тут чакаюць і сустрэнуць дабром толькі душэўных людзей, цікаўных нашай культурай, нашай прыродай, нашай гісторыяй. А пра грошы… на тое і язык у чалавека, каб дамаўляцца. Запрашаем!
Хутар Засценак Скрыплеў і рака Заходняя Бярэзіна вачыма птушкі:
Што адбываецца на хутары.
Капыцікі 2017. Гастранамічныя спатканні на хутары:
Частка першая:
Частка другая: