Нашы фэсты
Беларуска-Польскія Фолькспатканні.
Чэрвень 2014 паклаў традыцыю штогадовых сустрэчаў аматараў польскага і беларускага фальклору з розных пакаленняў. Прагляд фільмаў, народныя майстаркласы па рамяству, народныя танцы, музыка і спеў, забавы для дзетак.
Першыя такія спатканні адбыліся пры падтрымцы суседзяў – сядзібы Шляхецкая брама.
Капыцікі
Кастрычнік 2014 года пачаў адлік хутарскому кулінарнаму фэсту “Капыцікі”.
У гэты дзень госьці нашага хутара мелі магчымасьць узяць удзел у прыгатавані страваў беларускай народнай кухні і, канешне, пакаштаваць кішку, мачанку, крупнік, каўбух і кілбасы