Схема праезду

ЯК ДАЕХАЦЬ НА ХУТАР ЗАСЬЦЯНАК СКРЫПЛЕЎ?

1. Выезд Мiнск-Гродна.

2. З’езд з Гродзенскай трасы на Вільна (Вільнюс)

3. Ехаць у Літоўскім кірунку пакуль перад поглядам ня з’явіцца аўтамабільны мост над трасай. Перад мостам з’езд направа па паказальніку «ст.Валожын»

4. Праехаць скрозь вёску Забрэззе

5. Прыехаць у в. Гародзькі. У Гародзьках на Т-вобразным перакрыжаванні трымацца правей (на Высокае)

6. У Гародзьках перасекчы галоўны пераезд, за ім адразу дадатковае чыгуначнае палатно. Злева будзе база «Лукойл».

7. Справа пасля апошняга палатна знаходзіцца ангар, праехаць міма яго і праз 50-70 м павярнуць з асфальту на асфальтавы з’езд і ўехаць у в. Гарадзечна.

8. Праехаць па галоўнай дарозе скрозь вёску Гарадзечна.

9. Калі скончыцца асфальт, пачынаецца жвіровая дарога. Па ёй рухацца каля 100 м i ўглядацца ўправа — ўбачыце пераезд праз чыгунку — палатно ў стылі «1943».

10. Павярнуць на пераезд, пераехаць, злева будзе некалькі дамоў, праехаць міма і рухацца ўніз па даліне, сярод лугоў і тарфянога балота па грунтовай дарозе. Прама, нікуды не зварочваючы, і праз 3 км ад чыгуначнага палатна ўедзеце на хутар Засцянак Скрыплеў.

11. ЮАВЭЛКАМ!!!!