ХУТАР.by

Кемпінг

Цягам летняга сезону на тэрыторыі і па наваколях нашага хутара магчыма займацца сплывамі на каноэ, аднамесных і двухмесных каяках, рабіць розныя па адлегласці і складанасці велападарожжы, гуляць у мініфутбол, валейбол, страляць з некалькі тыпаў лукаў, прайсці курс скалалазання, альбо спартыўнага арыентавання.

Начлегі — у пракатных намётах альбо ва ўласных, на кемпінгавай тэрыторыі хутара, абсталяванай усімі неабходнымі мінімальнымі сродкамі для камфортнага турыстычнага жыцця: пляцоўкі пад намёты, пітная вада, дровы, летняя кухня, турыстычная лазьня, паркоўкі для машын і інш.