Хутар

Засьценак Скрыплеў — даўняя назва паселішчаў, якія з’явіліся па Беларусі з канца 16 ст ў выніку рэформы тагачаснай нашай каралевы Боны, італьянскага паходжання. Каралеўскія землі часткова былі раздадзеныя вольным прадпрымальным сялянам, так мовіць, першым беларускім фермарам. Па старабеларуску і нават у сучасных беларускіх дыялектах захаду і паўночнага захаду краіны сцяна азначала мяжу, а за сцяной — значыць за мяжой каралеўскіх земляў. Так і з’явілася назва Засценак. Звычайна засценкі складаліся з 4-7 двароў. Скрыпень — балотная птушачка, якая і да гэтуль жыве на нашых балотах. Цяпер старое слова Засценак замяніла слова хутар, якое прыйшло ў 19 ст.

Хутар Засценак Скрыплеў сёння — гэта два гектара зямлі на правым беразе ракі Заходняя Бярэзіна, ў 90 км ад сталіцы нашай краіны. Праз 1,5 гадзіны вы апынецеся ў ціхім куце ацалелай прыроды і ў атмасферы хутарскога жыцця.

Хутар знаходзіцца ў працэсе рэканструкцыі. Старыя будынкі, канца 19 — пач 20 ст мы не разбураем, а спрабуем закансерваваць і захаваць.

Наш хутар — гэта практычная спроба захавання і аднаўлення народных і гістарычных традыцый Беларусі , папулярызацыя актыўнага адпачынку і культурнага стаўлення да прыроды.

Хутар Засценак Скрыплеў мае юрыдычны статус аграсядзібы. Мы працуем круглы год.

Тут чакаюць і сустрэнуць дабром толькі душэўных людзей, цікаўных нашай культурай, нашай прыродай, нашай гісторыяй. а пра грошы.. на то і язык у чалавека.. каб дамаўляцца. Запрашаем!

Што адбываецца на хутары.
Капыцікі 2017. Гастранамічныя спатканні на хутары — глядзець відэа