Сплывы

Прапануем сплывы на двух катэгорыях лодак – каякі і каноэ.
Сям’ёй альбо кампаніяй вы можаце прыехаць на наш хутар, пакінуць свае аўтамабілі, прайсці інструктаж і адправіцца ў рамантычнае воднае падарожжа на некалькі гадзін альбо ў водны паход да самага Нёмана!

Сплыў на 2 гадзіны. Засценак Скрыплеў – в.Забрэззе. Трансфер на Засценак Скрыплеў. Кошт на асобу: 35 руб. (сб.- нядзеля) / 25 руб. (пн.-пт.)

Сплыў на 4 гадзіны. Засценак Скрыплеў – в. Пагарэльшчына. Трансфер на Засценак Скрыплеў. Кошт на асобу: 35 руб. (сб.- нядзеля) / 25 руб. (пн.-пт.)

Сплыў на 6 гадзін. Трансфер Засценак Скрыплеў – в. Барок. Сплыў ад маста в.Барок – Засценак Скрыплеў. Кошт на асобу: 35 руб. (сб.- нядзеля) / 25 руб. (пн.-пт.)

2-х дзённы водны паход ўікэнд:
Пятніца. Прыезд на хутар Засценак Скрыплеў. Падрыхтоўка да сплыву, вячэра, начлег.
Субота. Сплыў Засьценак Скрыплеў – в.Поці (8 гадзін) Начлег на лясной стаянцы побач з рэштамі акопаў лініі фронта 1й Сусветнай вайны.
Нядзеля. Сплыў в.Поці – в.Сакаўшчына (6 гадзін) Трансфер на Засьценак Скрыплеў
Кошт на асобу: 55 руб. (сб.- нядзеля) / 33 руб. (пн.-пт.)

Паход 5-6 дзён. Засценак Скрыплеў (рака Заходняя Бярэзіна – в.Мікалаева, рака Нёман). Кошт на асобу: 120 руб.

актыўны адпачынак