Веламаршруты

Размяшчэнне хутара выдатна пасуе да радыяльных велападарожжаў сям’і альбо кампаніі сяброў, якіх цікавіць актыўны адпачынак у спалучэнні з пазнаннем гісторыі і прыроды нашага краю. Мы падкажам вам маршруты на 3, 5 і 8 гадзін велападарожжаў са стартам і фінішам на нашым хутары.
Для аматараў спартыўнага маунтбайка асабліва цікавыя будуць паўночныя накірункі ад нашага хутара, мясцовае назва мясціны – “горы”. Гэта пачатак Ашмянска-Віленскага ўзвышша з рэльефам бліскім да падгор’я. Тут кожны спартсмэн знойдзе сабе вартую нагрузку.

актыўны адпачынак