Лыжны weekend

Лыжныя выхадныя 

1. Дзіцячы лыжны лагер выхаднога дня

Паважаныя бацькі! Запрашаем вашых дзетак правесці актыўныя выхадныя ў зімовым лыжным міні-лагеры!

Калі: зімовыя выхадныя з пятніцы па нядзелю (першы заезд 08.02 — 10.02)
Для каго: хлопчыкі і дзяўчынкі 9-15 гадоў
Месца правядзення: аграсядзіба Засцянак Скрыплеў

Праграма:
Пятніца. 16.00 выезд з Менска. Прыезд, знаемства і гульні, падбор лыжнага рыштунку. Вячэра.
Субота. Сняданак. Размінка (3 км), засваенне тэхнікі бегу на лыжах (канёк, крок). Абед. Лінейны выхад на Ясюкову гару (3,5 км). Вячэра. Вячэрняя гульня.
Нядзеля. Сняданак. Вулічныя гульні (по надвор’ю). Абед. Ад’езд у Менск.

Кошт: 180 BYN/удзельнік (у кошт уваходзіць тарспарт, пражыванне, харчаванне, заняткі з інструктарам)

2. Карпаратыўны “Лыжны дзень”

Цімбілдзінг у фармаце “sport and fun” для супрацоўнікаў альбо сямейны адпачынак

Праграма:
— прыезд на аграсядзібу
— падбор лыжнага рыштунку
— разміначнае катанне (1,5 гадзіны)
— адпачынак 0,5 гадзіны
— лінейны выхад на Ясюкову гару (2,5 гадзіны)
— абед
— вольны час
— ад’езд

Кошт: ад 50 BYN/удзельнік (пракат лыж, харчаванне, суправаджэенне)

Дадаткова: стральба з лука альбо вінчэсцера, страйкбол, катанне на віздзеходзе (рэтра-машына СССР)