Лыжы, санкі, снегаступы, горка, зімовыя святы

Як Бог дае снег, то на хутары ёсць магчымасць цудоўна правесці актыўны дзень. Асабліва чакаем на госці сем’і.

Для дарослых і дзяцей пракладзена лыжня, заліта горка, можна пахадзіць на снегаступах і “сямейных лыжах”.. а вечарам — цёплая гарбата, смачная ежа, агеньчык бурчыць у печы, і дзеці слухаюць як тата чытае казку..

Дні народзінаў, сямейныя і каляндарна-абрадавыя святы. Запрашаем!

зімовы адпачынакнаваколлі